Пра гэта распавёў у інтэрв’ю Washington Post міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Напярэдадні фрагменты размовы з журналістамі апублікаваны на сайце выдання. На пытанне “з кім Беларусь павінна развіваць адносіны: з Захадам або з Расіяй?” кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адказаў, што не варта ставіць пытанне такім чынам. “Логіка нашай дзейнасці такая, што мы выступаем за супрацоўніцтва, а не за канфрантацыю. Гэта значыць, мы хочам супрацоўнічаць з усімі бакамі, а не супрацьпастаўляць ўсход, поўдзень, захад і поўнач. І будучыня Беларусі залежыць ад саміх беларусаў” – падсумаваў Уладзімір Макей.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.