Ва ўрадзе падвяли вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны з пачатку года. Пераважная большасць прадпрыемстваў Беларусі не разгубіліся ў новых эканамічных умовах, - заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. Абноўлены асартымент прадукцыі, утрымліваюцца традыцыйныя і з’яўляюцца новыя рынкі збыту. Паводле прэм’ера, урад Беларусі рэалізаваў вымушаныя жорсткія меры па макраэканамічнай стабілізацыі. У кароткія тэрміны прыйшлося прыстасаваць бюджэт, банкаўскую сістэму, рэальны сектар краіны да працы ў новых эканамічных умовах, выкліканых абвалам цэн на нафту, рэзкай дэвальвацыяй расійскага рубля, еўра, грыўны і іншых валют, рэцэсіі сусветнай эканомікі і змяншэннем попыту ў ключавых гандлёвых партнёраў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.