У Беларусі распрацуюць мабільны дадатак для гастранамічных турыстаў. Першым этапам рэалізацыі праекта стане стварэнне кулінарнай карты Беларусі, на якой будуць адзначаны ўсе месцы, дзе можна паспрабаваць сапраўдную нацыянальную кухню. Гэта можа быць дзічына у вішнёвым соўсе, радзівілаўскі судак у яблыках, традыцыйная палеская поліўка ці клёцкі. Дадаткам да карты стане зборнік аўтэнтычных рэцэптаў беларускай кухні, дзе таксама будуць размешчаныя фатаграфіі гатовых страў і адрасы месцаў, дзе іх можна паспрабаваць.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.