Дэлегацыя са Швецыі на чале з вядомым кампазітарам, прафесарам з Акадэміі музыкі ў горадзе Мальмё Германам Мюнцынгам пабывае ў беларускай сталіцы з навучальнай праграмай. Паездка шведскіх студэнтаў і выкладчыкаў арганізавана ў рамках праекта двухбаковага супрацоўніцтва ВНУ-партнёраў. Плануецца правядзенне майстар-класаў па імправізацыі Германа Мюнцынга, адбудуцца рэпетыцыі міжнароднага шведска-беларускага інструментальнага ансамбля па імправізацыі "Morph".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.