Украінскія парламентарыі зацікаўлены ў аднаўленні работы групы міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Беларуссю. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ва Украіне Валянціна Вялічкі з дэпутатамі Вярхоўнай рады, перадае БЕЛТА. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі. Украінскі бок зацікаўлены ў аднаўленні міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, медыцыны, турызму, а таксама заканадаўчага рэгулявання гэтых сфер.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.