Перагаворы "нармандскай чацвёркі", якія паспяхова прайшлі ў Мінску, яшчэ раз пацвярджаюць важную ролю Беларусі ў падтрыманні рэгіянальнай стабільнасці і міру. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "СТБ" выказаў пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымін. Ён адзначыў, што Кітай вітае і падтрымлівае цеснае пасрэдніцтва адпаведных бакоў адносна зняцця напружанасці на ўсходзе Украіны і вырашэння крызісу шляхам палітычных перагавораў. Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі заявіў, што Мінск адыграў вельмі значную ролю, усадзіўшы за стол перагавораў важных гасцей, і па сутнасці, стаў сталіцай для вырашэння праблем. Дэпутат Еўрапарламента Аляксандр Мірскі адзначыў, што дасягненні Прэзідэнта Беларусі і ў правядзенні тонкіх перагавораў ацэнены сусветнай супольнасцю.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.