Цікавасць да саміту "нармандскай чацвёркі" набыла сапраўды планетарны маштаб. Уся сусветная супольнасць чакае спынення вайны на паўднёвым усходзе Украіны. Апошнія падзеі і прынятыя дакументы абмяркоўваюць палітыкі, сусветныя выданні, палітолагі і эксперты. Вельмі абнадзейваючымі назваў вынікі перамоў у Мінску пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б’янкі, падчас адкрыцця выставы "Mater Dei. Іканаграфія адной любові” ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Пасол лічыць сімвалічным, супадзенне дзвюх падзей: важнага палітычнага саміту і выставы, ідэя якой - мір і любоў. Дыпламат выказаў спадзяванне, што прынятыя ў Мінску палітычныя рашэнні дапамогуць урэгуляваць складаную сітуацыю ва Украіне.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.