Пошукам вінаватых у сітуацыі з пастаўкамі беларускай прадукцыі зоймуцца следчыя органы Беларусі і Расіі

Пошукам вінаватых у сітуацыі з пастаўкамі беларускай прадукцыі зоймуцца следчыя органы Беларусі і Расіі. Адпаведныя даручэнні былі дадзены прэзідэнтамі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным, паведаміў  памочнік Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў. Паводле яго слоў, калі адпаведная тэма абмяркоўвалася прэзідэнтамі Беларусі і Расіі ў Маскве, то расійскі лідэр адзначыў, што гэтыя рашэнні прымаліся без яго ведама.  

Аляксандр Радзькоў падкрэсліў, што Прэзідэнт Беларусі заўсёды паслядоўна выступаў за развіццё інтэграцыі на постсавецкай прасторы ў розных фарматах, хоць фарміраванне саюзных структур праходзіла не без праблем. Цяжкасці ўзнікалі у тым ліку па прычыне розных падыходаў да фарміравання рыначнай эканомікі, выкарыстанні тых ці іншых спосабаў гаспадарання.  Разам з тым Аляксандр Радзькоў  выказаў упэўненасць, што праблемныя пытанні ўдасца ўрэгуляваць, у тым ліку дзякуючы даверлівым  адносінам паміж прэзідэнтамі Беларусі і Расіі.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"

 
البث عبر الإنترنت
الآن في البرنامج:

وعلاوة على ذلك في البرنامج:


جدول البث عبر الإنترنت
جدول البث الساتلي (هنا توصيات بشأن القبول)