Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з дэлегацыяй палітычных дырэктараў знешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц Вышаградскай групы. Візіт такога фармату ажыццяўляецца ўпершыню. Бакі абмяняліся меркаваннямі наконт сітуацыі ў рэгіёне. Гаварылі і пра перспектывы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, уключаючы ўдзел нашай краіны ў ініцыятыве “Усходняе партнёрства”. Абмеркаваны магчымасці пашырэння супрацоўніцтва па лініі Вышаградскай групы і шляхі развіцця дыялогу паміж ЕС і Еўразійскім эканамічным саюзам.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.