Беларусь і Інданезія абмяркоўваюць рэалізацыю сумесных праектаў у сельскай гаспадарцы і машынабудаванні. Пра гэта ішла размова падчас наведвання беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Сяргеем Алейнікам Інданэзіі і Сінгапура. У прыватнасці, бакі абмеркавалі пытанні развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, рэалізацыі сумесных праектаў па вытворчасці угнаенняў і прадуктаў харчавання. Па выніках сустрэч у Інданезіі і Сінгапуры дасягнуты дамоўленасці аб удзеле кіраўніцтва і прадстаўнікоў вядучых кампаній гэтых краін у сёмым Беларускім інвестыцыйным форуме.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.