Бюджэт на 2015 год плануецца сфарміраваць з прафіцытам. Пра гэта заявіў намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.
Ён адзначыў, што прынята рашэнне даходы, атрыманыя ад залічэння пошлін на нафтапрадукты з расійскай сыравіны, накіроўваць на пагашэнне знешніх дзяржаўных абавязацельстваў. Прагназуемыя аб'ёмы пошлін, якія паступяць у беларускі бюджэт у 2015 годзе, будуць накіроўвацца выключна на пагашэнне дзярждоўгу.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.