Інвестар з Ганконга пабудаваў на беразе Вілейскага вадасховішча турыстычны комплекс "Кветкi яблынi". Турыстычны комплекс размешчаны каля вёскі Людвінава ў маляўнічым месцы. У двухпавярховых драўляных хатках "Шыпшына", "Сунiцы", "Ажыны", "Рабiна", "Малiна", "Карасёва" ёсць аднамесныя і двухмесныя нумары катэгорыі "стандарт" і "люкс". Ва ўсіх хатках гасцям прапануюць бясплатны Wi-Fi. Паблізу туркомплексаў абсталяваны штучны вадаём. У турыстычны комплекс кампаніяй з Ганконга інвесціравана больш за Br8 млрд. Адкрыць комплекс плануецца да канца года.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.