Такую думку выказаў дырэктар банка ад Ірландыі, Даніі, Косава і Літвы Шон Донлан. Эксперт зазначыў, што "вельмі ўражаны вынікамі сумесных праектаў" у сферы дарожнага будаўніцтва, сувязі і энергетыкі. Дэлегацыя Еўрапейскага банка прыбыла ў нашу краіну, каб выслухаць прапановы і разгледзець іх на пасяджэнні поўнага савета дырэктараў на наступным тыдні. ЕБРР з'яўляецца буйным інвестарам у Беларусі. Па звестках на верасень, банк вылучыў больш за паўтара мільярда еўра па 66 праектах.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.