Беларусь заняла 42-е месца ў штогадовым рэйтынгу эфектыўнасці нацыянальных сістэм аховы здароўя Bloomberg, апярэдзіўшы тым самым ЗША на дзве пазіцыі, паведамляецца на сайце агенцтва. Рэйтынг складзены на аснове параўнання ў розных краінах такіх паказчыкаў, як сярэдняя працягласць жыцця, доля расходаў на ахову здароўя ў нацыянальнай эканоміцы і затраты на ахову здароўя на душу насельніцтва. Беларусь была прадстаўлена ў рэйтынгу агенцтва ўпершыню. Згодна з данымі Bloomberg, сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі складае 72,1 года, доля расходаў на ахову здароўя - 5 працэнтаў, затраты на душу насельніцтва - $339.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.