Новыя формы супрацоўніцтва Беларусі з кітайскімі банкамі абмеркаваны ў Пекіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Пра беларуска-кітайскае фінансавае ўзаемадзеянне ішла размова на сустрэчы беларускага віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка з прэзідэнтам Экспартна-імпартнага банка Кітая Лі Жогу, а таксама старшынёй праўлення Дзяржаўнага банка развіцця Кітая Ху Хуайбанам. Бакі абмеркавалі таксама пытанні, звязаныя з рэалізацыяй у Беларусі інвестыцыйных праектаў, што фінансуюцца за кошт крэдытаў гэтых банкаў, а таксама далейшае супрацоўніцтва.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.