Па ініцыятыве сербскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Сербіі Томіславам Нікалічам, паведамляе БЕЛТА. Сербскі лідар адзначыў высокі ўзровень арганізацыі і паспяховае правядзенне сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Украіны з удзелам прадстаўнікоў ЕС, якая прайшла ў Мінску ў канцы жніўня. Прэзідэнты таксама абмеркавалі пытанні двухбаковых узаемаадносін. Таміслаў Ніколіч запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў наступным годзе наведаць Сербію з візітам.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.