Дэлегацыя Тамбоўскай вобласці на чале з губернатарам Алегам Беціным знаходзіцца з візітам у Беларусі. Кіраўнікі прамысловых і аграрных прадпрыемстваў расійскага рэгіёна наведаюць Мінскі трактарны завод, "Амкадор", прымуць удзел у першым пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Тамбоўскай вобласці. Таксама запланаваны шэраг афіцыйных сустрэч. Гэта ўжо шостая дэлегацыя расійскіх рэгіёнаў з пачатку года, якую прымаюць у Мінску. Яраслаўль, Амурская вобласць, Мардовія, Калужская вобласць і 2 тыдні назад - Хабараўскі край. Моцныя эканамічныя сувязі з рэгіёнамі ўносяць істотны ўклад у агульны беларуска-расійскі тавараабарот.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.