Першая аглядная канферэнцыя АБСЕ па пытаннях гендэрнай роўнасці адкрылася ў Вене. Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначальвае міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна. У цэнтры ўвагі сустрэчы - праблематыка роўнасці мужчын і жанчын у эканамічнай сферы, удзел жанчын у грамадска-палітычным жыцці, барацьба з гвалтам у адносінах да жанчын, роля жанчын ва ўрэгуляванні крызісных сітуацый, умацаванне інстытуцыйных механізмаў забеспячэння гендарнай роўнасці ў АБСЕ.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.