Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Савет чарнаскурых прадпрымальнікаў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі дамовіліся ўзмацніць каардынацыю па шэрагу напрамкаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы пасла Беларусі ў ПАР Андрэя Молчана з генеральным дырэктарам Савета Бабалвай Нгоняма. На сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Па выніках сустрэчы вызначаны далейшыя крокі па эфектыўнай рэалізацыі сумесных праектаў у сферы сельскай гаспадаркі і прамысловасці ПАР.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.