Дні венгерскай культуры стартавалі ў Беларусі. Акрамя гала-канцэрта ў Музычным тэатры і гістарычнай выставы ў Вялікім тэатры, у Беларусі прайшлі афіцыйныя перамовы ў сферы культуры. Гаворка ішла пра адукацыйныя студэнцкія абмены, гастрольную дзейнасць як беларускіх, так і венгерскіх тэатральных калектываў. Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Венгрыяй наладжаныя ў 1992 годзе. Дарэчы, зусім нядаўна Беларусь сустракала венгерскіх мастакоў, а ў Гістарычным музеі Будапешта адкрылася выстава "Іканапіс Беларусі XVII-XVIII стагоддзяў". Тут размясціліся 30 унікальных абразоў старажытнага беларускага мастацтва з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.