АДКБ не будзе наладжваць дыялог з НАТА, а стане развіваць узаемадзеянне з АБСЕ, заявіў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа на сустрэчы спікера Дзярждумы Расіі Сяргея Нарышкіна з кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый дзяржаў - членаў АДКБ у Парламенцкай асамблеі АБСЕ, перадае БЕЛТА. У якасці прыярытэту абазначаны курс на ўмацаванне супрацоўніцтва з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва і ў двухбаковым фармаце - з Кітаем. Таксама адзначана неабходнасць пашырэння палітычнай падтрымкі АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Асобных намаганняў заслугоўвае развіццё адносін з Іранам, уплыў якога ў рэгіёне неаспрэчны, асабліва з улікам фактару Афганістана.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.