Канчатковыя вынікі парламенцкіх выбараў у Беларусі будуць падведзены да канца бягучага тыдня.

      Аб гэтым заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
“Вынікі выбараў з’яўляюцца толькі папярэднімі, бо пасяджэнні акруговых выбарчых камісій, якія падвядуць вынікі по кожнай выбарчай акрузе, пройдуць толькі сёння. У ЦВК дакументы паступяць у сераду, і я спадзяюся, што да канца тыдня мы зможам падвесці вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў”, - праінфармавала кіраўнік ЦВК.
      Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, выбары адбыліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У іх прынялі ўдзел больш як 70 працэнтаў выбаршчыкаў. Выбрана 109 дэпутатаў. Па выбарчай акрузе Гомельская-Навабеліцкая выбары не адбыліся, бо адзіны кандыдат не набраў неабходнай колькасці галасоў.
Кіраўнік ЦВК таксама расказала, што за перыяд галасавання ў ЦВК паступіла 110 скаргаў. З іх 11 не звязаны з выбарамі. Астатнія былі пададзены па працэсу галасавання. “У асноўным гэта скаргі наглядальнікаў. Сёння за ноч у ЦВК па электроннай пошце прыйшло яшэ 20 скаргаў. Аднак, думаю, гэта не мяжа, і, зразумела, гэты тыдзень у нас будзе эвалюцыйны, і мы будзем разглядаць скаргі і звароты”, - сказала Лідзія Ярмошына.
      “У цэлым выбарчую кампанію можна ахарактарызаваць як спакойную, малаканфліктную і даволі паспяховую. І, зразумела, рэзультатыўную”, - дадала кіраўнік ЦВК.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"