Пайшоў з жыцця беларускі паэт Генадзь Бураўкін.



        Пасля працяглай хваробы пайшоў з жыцця беларускі паэт і грамадска-палітычны дзеяч Генадзь Бураўкін. Ён нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Тродавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці. З 1968 года быў карэспандэнтам газеты "Праўда" па БССР, затым галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць", старшынёй Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Аўтар кніг "Подых", "Жніво", "Узмах крыла", дакументальнай аповесці "Тры старонкі з легенды", сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Многія творы паэта пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі. У 1990-94 гадах быў пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН, у 1994-95 - намеснікам міністра культуры і друку Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і  прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. 

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"