Асноўныя падыходы Беларусі па пытанні лібералізацыі візавага рэжыму прадстаўлены ў Вене падчас арганізаванага АБСЕ круглага стала па трансгранічнай мабільнасці і спрашчэнні візавых працэдур, паведамляе БЕЛТА. У мерапрыемстве ўзяў удзел кіраўнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Ігар Фісенка. Беларускі дыпламат правёў сустрэчу з кіраўніцтвам консульска-прававой секцыі МЗС Аўстрыі, на якой абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў консульскай сферы, а таксама ход кансультацый паміж Беларуссю і Еаўрапейскім саюзам па пытаннях спрашчэння візавага рэжыму і рэадмісіі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.