Нацыянальны павільён Беларусі адкрыўся на 67 -м Міжнародным кінафестывалі ў Канах - адным з найстарэйшых і прэстыжных падзей у кінасвеце, паведамляе БЕЛТА. Кінематаграфічнае пасольства краіны прадстаўлена на форуме ўжо чацвёрты раз. Асноўная мэта работы павільёна - пошук партнёраў, прадстаўленне паслуг і магчымасцей айчыннага кінематографа. Нацыянальная кінастудыя падрыхтавала для прэзентацыі больш за 20 фільмаў. У тым ліку, прэзентуюць нацыянальны кінапраект "Авель", дзе раскрыюць галоўную інтрыгу стужкі - назавуць імя галівудскай зоркі, запрошанай на галоўную жаночую ролю.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.