Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым прыняла ўдзел у сустрэчы высокага ўзроўню па пытаннях клімату ў Абу-Дабі, паведамляе МЗС Беларусі. Беларуская дэлегацыя прымала актыўны ўдзел у абмеркаванні актуальных пытанняў, якія тычацца намаганняў міжнароднай супольнасці па прадухіленні негатыўных наступстваў змянення клімату. Акрамя таго, адбыліся перамовы Валянціна Рыбакова з дзяржаўным міністрам замежных спраў ААЭ Анварам Гаргашам. Абмеркавана тэматыка двухбаковых беларуска-эмірацкіх адносін, а таксама паглыбленне супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.