Абвінавачванні ЗША ў адрас "Белзнешпрамсэрвіса" безпадстаўныя і не адпавядаюць рэчаіснасці, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у сувязі з увядзеннем санкцый у дачыненні да гэтай кампаніі. Гэта не больш чым спроба аказаць ціск на Беларусь за адкрытую і прынцыповую пазіцыю нашай краіны на карысць мірнага ўрэгулявання ўнутранага сірыйскага канфлікту, - падкрэсліў прэс-сакратар. Таксама ён сказаў, што беларускі бок заўсёды няўхільна выконвае рашэнні Савета Бяспекі ААН.
Санкцыі ЗША супярэчаць духу канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж нацыямі на аснове міжнароднага права і ўзаемнай павагі, - заявіў прадстаўнік МЗС.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.