Беларусь бачыць вялікія перспектывы ў развіцці супрацоўніцтва з Камбоджай. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Каралеўства Камбоджа Хун Сенам. Прэзідэнт адзначыў, што ў нашых краін ёсць шмат агульнага і праектаў, якія можна рэалізаваць. У прыватнасці, сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці аўтамабільнай тэхнікі, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, праца ў горназдабыўной галіне. У сваю чаргу прэм'ер-міністр Камбоджы выказаў спадзяванне, што яго візіт зробіць важны уклад у далейшае развіццё двухбаковых адносін.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.