Гэта міжнародная некамерцыйная асацыяцыя, мэтай якой з'яўляецца папулярызацыя працоўных прафесій, у тым ліку праз правядзенне міжнародных спаборніцтваў. У Беларусі пройдзе першы нацыянальны чэмпіянат прафесійнага майстэрства. Амаль дзве сотні студэнтаў прафесійна-тэхнічных каледжаў і тэхнікумаў будуць змагацца ў больш чым 20 прафесіях: ад муляра і зваршчыка да мабільнага робататэхніка і мехатроніка. Асацыяцыя WorldSkills International была створана ў 1946 годзе ў Іспаніі, сёння рух прадстаўлены на ўсіх кантынентах.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.