Беларусь і Кітай плануюць з 2013 года пачаць рэалізацыю сумеснага праекта па стварэнні ў Мінску суперкамп’ютарнага цэнтра. Гэта дасць магчымасць рыхтаваць у нас адпаведныя кадры і вырашаць актуальныя навуковыя задачы, - расказаў генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Тузікаў. Таксама ён паведаміў, што Беларусь да 2017 года можа запусціць новы спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.