Лівія зацікаўлена ў беларускай медыцынскай тэхніцы і абсталяванні

Фота: belta.by


 

Лівія зацікаўлена ў беларускай медыцынскай тэхніцы і абсталяванні. Аб гэтым журналістам расказаў міністр аховы здароўя ўрада нацыянальнай стабільнасці Лівіі Усман Абдэльджадзіл у час наведвання Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры наведванні навукова-практычнага цэнтра замежныя госці азнаёміліся з беларускай медыцынскай тэхнікай, аўтамабілямі хуткай дапамогі. Розныя медыцынскія прадпрыемствы прадэманстравалі сваю прадукцыю.

"Мы вельмі ўражаны выстаўкай аўтамабіляў, якая нам была прадстаўлена. Заўтра мы правядзём сустрэчу ў Міністэрстве аховы здароўя, дзе будуць пастаўлены пэўныя мэты, да якіх мы будзем ісці. Мы вельмі зацікаўлены ў мабільнай медыцынскай тэхніцы. Таксама нас цікавіць медыцынскае абсталяванне і прэпараты, якія былі прадстаўлены на выстаўцы. Дасягнута пагадненне аб паступленні новых абітурыентаў з Лівіі ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ)", - сказаў Усман Абдэльджадзіл.

Ён адзначыў, што ў дэлегацыі вельмі станоўчыя ўражанні аб ахове здароўя Беларусі. Пры наведванні БДМУ замежныя госці былі ўражаны ўзроўнем падрыхтоўкі студэнтаў.

Міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў звярнуў увагу, што супрацоўніцтва з лівійскім бокам развіваецца дынамічна. "Я ўдзячны нашым калегам з Лівіі за тое, што яны змаглі знайсці час прыехаць у нашу краіну і на ўласныя вочы ўбачыць тое, аб чым мы з імі неаднаразова размаўлялі", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя дадаў, што замежным гасцям сёння таксама паказалі сучасны корпус БДМУ. У час наведвання абмяркоўвалася навучанне грамадзян Лівіі ў нашай краіне.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动