Сяргей Алейнік: заяўка Беларусі на прасоўванне ў БРІКС успрымаецца ў арганізацыі вельмі сур'ёзна

Фота: belta.by


Заяўка Беларусі на прасоўванне ў БРІКС успрымаецца ў арганізацыі вельмі сур'ёзна. Аб гэтым кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік заявіў на пашыранай сесіі нарады міністраў замежных спраў краін БРІКС у Ніжнім Ноўгарадзе, паведамляе БЕЛТА.

Сяргей Алейнік адзначыў, што Беларусь упершыню ўдзельнічае ў нарадзе міністраў замежных спраў у рамках дыялогаў "БРІКС плюс". Паводле яго слоў, гэта з'яўляецца паказчыкам даверу партнёраў і пацвярджэннем сур'ёзнасці ўспрымання нацыянальнай заяўкі на прасоўванне Беларусі ў БРІКС.

"Сёння як ніколі запатрабаваны платформы, якія настроены не на процістаянне, а адкрываюць шляхі для пашырэння супрацоўніцтва, умацавання сумеснай работы дзеля агульнай карысці на прынцыпах раўнапраўнага ўзаемапаважлівага дыялогу суверэнных дзяржаў", - заявіў міністр.

"Мы высока цэнім гэту магчымасць абмяняцца меркаваннямі па актуальных пытаннях і захадах, якія нашы краіны могуць зрабіць для садзейнічання глабальнай бяспецы і ўстойліваму развіццю. Устойлівае развіццё любой дзяржавы, рэгіёна і свету ў цэлым грунтуецца на двух стаўпах - бяспека і здаровая эканоміка. Сёння яны маюць патрэбу ў тэрміновым умацаванні", - падкрэсліў Сяргей Алейнік.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动