Сяргей Алейнік: Беларусь выступае за спалучэнне фарматаў ШАС, ЕАЭС і БРІКС

Фото: belta.by


 

Беларусь выступае за спалучэнне фарматаў ШАС, ЕАЭС і БРІКС. Аб гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік заявіў на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў ШАС у Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Акрамя канструктыўнай работы ўнутры аб'яднання, для Беларусі важны патэнцыял ШАС як значнага суб'екта міжнароднай палітыкі. Нам асабліва імпануе, што канцэпцыя ШАС уключае ў сябе палітыку ненакіраванасці супраць трэціх бакоў, адмову ад "блокавага мыслення". Для Беларусі важна, што арганізацыя аб'ядноўвае краіны, нацэленыя на развіццё шматпалярнага, раўнапраўнага і інклюзіўнага светаўладкавання, якія выступаюць супраць умяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, прымянення двайных стандартаў і неправамерных аднабаковых санкцый. Кіруючыся ідэяй інтэграцыі інтэграцый, мы выступаем за спалучэнне фарматаў ШАС, ЕАЭС і БРІКС, а таксама ўзмацненне ўзаемадзеяння ШАС і АДКБ", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, разгледжаныя ў ШАС пытанні ў сферы бяспекі, у галіне эканомікі і гуманітарнага супрацоўніцтва актуальныя не толькі для аднаго рэгіёна, але і ў больш шырокім геаграфічным кантэксце.

"Наша краіна гатова актыўна ўключыцца ў зладжаную работу сям'і ШАС і ўнесці рэальны ўклад у павышэнне міжнароднага аўтарытэту і ўплыву арганізацыі, - запэўніў Сяргей Алейнік. - Мы нацэлены на тое, каб напаўняць работу ШАС новым практычным зместам і свежымі ідэямі, выкарыстоўваючы ўвесь вопыт і патэнцыял Беларусі".

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动