Фота: belta.by
Мінск і Пензенская вобласць заключаць мемарандум аб развіцці супрацоўніцтва ў Дзень горада. Аб гэтым заявіў віцэ-губернатар расійскага рэгіёна Сяргей Фядотаў на Міжнародным форуме эканамічнага супрацоўніцтва да 956-годдзя Мінска, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння Мінск - гэта буйнейшы міжнародны культурны і дзелавы цэнтр. "Мы шануем сяброўства з горадам-героем Мінскам, Мінскай вобласцю і іншымі беларускімі рэгіёнамі. У Пензенскай вобласці заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве з пяццю абласцямі Беларусі. У бягучым годзе споўнілася 10 гадоў першаму з іх - з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам", - расказаў Сяргей Фядотаў.
Летам гэтага года быў падпісаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве на 2023-2025 гады паміж урадамі Беларусі і Пензенскай вобласці на палях форуму рэгіёнаў ва Уфе. Былі намечаны далейшыя крокі ў сумеснай рабоце. "Заўтра мы заключым мемарандум аб развіцці супрацоўніцтва паміж мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і ўрадам Пензенскай вобласці. Паміж Мінскам і Пензенскай вобласцю склаўся стабільны тавараабарот. Нас вельмі прыцягваюць беларускія прадпрыемствы. Мы замяняем імпартную тэхніку беларускай у сельскай гаспадарцы, жыллёва-камунальнай гаспадарцы і іншых сферах. Нашы пастаянныя партнёры - Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтазавод, АМКАДОР", - адзначыў віцэ-губернатар.
У мінулым годзе Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з губернатарам Пензенскай вобласці, дзе абмяркоўвалася пытанне маштабнай пастаўкі беларускай сельскагаспадарчай і дарожнай тэхнікі з Мінска, але расійскі бок не плануе на гэтым спыняцца. "Мы не стаім на месцы і прадаўжаем развіваць супрацоўніцтва. Плануем развіваць супрацоўніцтва з Мінскам ва ўсіх напрамках, а асабліва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, гандлі, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, культуры, адукацыі, ахове здароўя і іншых сферах", - сказаў на заканчэнне Сяргей Фядотаў.