Фота: belta.by
У Маскве адбылася рабочая сустрэча начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка міністра абароны Віктара Гулевіча і генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Бакі абмяняліся думкамі аб выкліках і пагрозах у рэгіёне адказнасці АДКБ і за яго межамі, абмеркавалі вынікі работы арганізацыі ў мінулым годзе і пастаўленыя перад ёй задачы ў сферы ваеннага супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву.
Генеральны сакратар адзначыў далейшую неабходнасць аснашчэння КСАР АДКБ сучасным узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай, а таксама пашырэння супрацоўніцтва АДКБ з міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі. Як прыклад - развіццё дыялогу з ААН па пытанні ўбудоўвання міратворчага патэнцыялу АДКБ у дзейнасць ААН па падтрыманні міру.