1 кастрычніка ў Беларусі пачнуцца выпрабаванні расійскай вакцыны ад каронавіруса. Удзел прымуць 100 добраахвотнікаў. У якасці даследчых цэнтраў было абрана восем медыцынскіх устаноў краіны. Дзве клінікі ўжо атрымалі першыя партыі расійскага прэпарата.