Актывізацыя і ўмацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва з Омскам і Псковам. Прэзідэнт сустрэўся з расійскімі губернатарамі

 

 

    Беларусь і Расія актывізуюць рэгіянальнае супрацоўніцтва. Такой была дамоўленасць прэзідэнтаў - Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.І сёння  сустрэчы адразу з двума кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў  правёў беларускі лідар. Губернатары разам з дэлегацыямі з розных абласцей  прыехалі ў Мінск на Форум рэгіёнаў. З кіраўніком Пскоўскай вобласці ішла размова,  у якіх сферах можна дадаць. (На агульным тавараабароце адбіваецца негатыў пандэміі). Закупы транспарта, пастаўкі харчавання, узаемадзеянне ў адукацыі - гэта далёка не поўны пералік перспектыўных сфер.Дэлегацыя Пскова ў Беларусі ўжо некалькі дзён. Што цікава, пскавічам, першым чынам. Апроч паставак пасажырскага  транспарта, гэта таксама  беларускі вопыт у АПК. Яны пабывалі ў аграгарадку Мазалава. Па такім прыкладзе і самі жадаюць будаваць жыццё на вёсцы. Плюс да гэтага - інтарэсы рэгіёнаў сыходзяцца ў сферы будаўніцтва. Беларускія генпадрадчыкі ўжо прымалі ўдзел ва ўзвядзенні самай буйной пскоўскай школы. Што датычыцца адукацыйнай сферы, то Беларусь дапаможа падрыхтаваць медкадры для гэтага расійскага рэгіёна. З не меншай энергіяй Беларусь гатова працаваць і з Омскай вобласцю. Улічваючы патэнцыял рэгіёна - Омск буйны прамысловы цэнтр Сібіры  - эканамічны вынік можа быць больш важкім.Дарэчы, у гэтым рэгіёне жыве больш чым 6 тысяч нашых людзей - яшчэ больш тых, у каго беларускія карані. Такія чалавечыя сувязі - добрая аснова для прасоўвання супрацоўніцтва. У Беларусі ёсць шмат рэсурсаў, каб забяспечыць запыт Омскай вобласці на ўсю лінейку тэхнікі. Беларусы гатовы далучыцца да праграмы развіцця  сельскай гаспадаркі ў гэтым сібірскім рэгіёне. Праца на Сахаліне ў АПК  можа стаць вітрынай нашых магчымасцяў. Апроч гэтага, нашы спецыялісты могуць удзельнічаць у  інфраструктурных і жыллёвых праектах. Перспектыўнай лічаць  прамкааперацыю. Задзейнічаць на поўную маюць намер і інавацыі.

 

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动