Беларусь і Турцыя рыхтуюцца правесці ў Анкары першае пасяджэнне рабочай групы па сельскай гаспадарцы

     Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак правёў сустрэчу з міністрам сельскай і лясной гаспадаркі гэтай краіны Бекірам Пакдэмірлі, які таксама з'яўляецца сустаршынёй двухбаковай міжурадавай эканамічнай камісіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай замежнай установе ў Турцыі. У ходзе сустрэчы пацверджаны высокі ўзровень палітычных сувязяў паміж Беларуссю і Турцыяй, падкрэслена важнасць нарошчвання беларуска-турэцкага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
      Адбыўся таксама абмен думкамі аб падыходах да развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання ў кантэксце выканання дамоўленасцей, дасягнутых на ўзроўні лідэраў дзвюх краін у Анкары ў красавіку 2019 года.Суразмоўцы дамовіліся працягнуць падрыхтоўку першага пасяджэння сумеснай рабочай групы па сельскай гаспадарцы ў Анкары. Асаблівая ўвага была ўдзелена далейшаму развіццю двухбаковага гандлю прадукцыяй сельскагаспадарчага прызначэння.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动