Лаўроў наведае з візітам Мінск 19 чэрвеня


 

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў 19 чэрвеня наведае з візітам Мінск. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра замежных спраў РФ Андрэй Рудэнка сёння на анлайн-канферэнцыі, прысвечанай перспектывам развіцця адносін Беларусі і Расіі, перадае БЕЛТА.

"19 чэрвеня ў Мінск з рабочым візітам прыбудзе міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў", - сказаў Андрэй Рудэнка. Ён дадаў, што ў час візіту плануецца падпісаць пагадненне аб узаемным прызнанні віз, якое стане важнейшым крокам для фарміравання адзінай міграцыйнай прасторы.

Андрэй Рудэнка выказаў таксама ўпэўненасць, што беларуска-расійскія адносіны захаваюць эксклюзіўны, стратэгічны характар.

У сваю чаргу першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка, які прыняў удзел у канферэнцыі па відэасувязі, адзначыў, што беларускі бок з нецярпеннем чакае візіту ў Мінск Сяргея Лаўрова, каб ажыццявіць зверку гадзіннікаў.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动