Беларусь стала першай краінай у свеце, дзе ў птушак з'явіліся персанальныя тэлефонныя нумары.

 Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" прапануе людзям выйсці на сувязь з прыродай у літаральным сэнсе. Каб пачуць спевы птушак, дастаткова проста патэлефанаваць па спецыяльных нумарах, якія можна знайсці на сайце. Першыя ўласныя тэлефонныя нумары з'явіліся ў малінаўкі, шчыгла, салаўя, снегіра, чорнага дразда. Іх выбралі не выпадкова. Гэта самыя распаўсюджаныя ў Беларусі і самыя вядомыя птушкі, якіх можна ўбачыць у парках, а часам і прама з акна кватэры. Многія чулі гэтыя галасы раней, але не ўсе ведалі, каму яны належаць. Перш чым вы пачуеце голас птушкі па тэлефоне, вас будуць вітаць "птушыныя сакратары". У іх ролі выступілі акцёры Купалаўскага тэатра.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动