Змяненні і дапаўненні плануюць унесці ў Мытны кодэкс ЕАЭС

Краіны - удзельніцы ЕАЭС на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі ініцыявалі ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у дзеючы Мытны кодэкс ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

"Неабходнасць у карэкціроўцы і дапаўненні норм кодэкса ўзнікла з улікам практыкі яго прымянення. ДМК папярэдне ўжо разгледзеў звыш 150 ініцыятыўных прапаноў, унесеных Еўразійскай эканамічнай камісіяй і дзяржавамі - членамі ЕАЭС. Гэта толькі пачатак маштабнай работы па ўдасканаленні асноўнага мытнага дакумента. Цяпер кожная з пяці краін-удзельніц пачала фарміраванне пакета прапаноў, якія ўключаюць пазіцыю дзяржаўных органаў і бізнес-супольнасці", - адзначылі ў ДМК.

Для каардынацыі прадугледжваецца стварэнне рабочай групы з прадстаўнікоў ЕЭК і дзяржаў-членаў, а для непасрэднай работы над праектам дакумента - экспертнай групы.

Беларуская мытня накіруе ініцыятывы ад краіны ў Еўразійскую эканамічную камісію да 1 жніўня 2020 года.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动