Адобраны змяненні ў Дагавор аб ЕАЭС, якія датычацца спагнання ПДВ


 

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет адобрыў унясенне змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе, якія прадугледжваюць устанаўленне роўных умоў пры спагнанні ПДВ адносна тавараў дзяржаў ЕАЭС і трэціх краін, увезеных у свабодныя эканамічныя зоны (СЭЗ) Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"Пасля ўступлення ў сілу ўнесеных змяненняў рэзідэнту СЭЗ замест агульнаўстаноўленага абкладання ПДВ будзе прадастаўляцца адтэрміноўка па выплаце ПДВ на 180 каляндарных дзён. Пры гэтым у выпадку рэалізацыі такога тавару на працягу 180 каляндарных дзён ПДВ не будзе выплачвацца зусім", - растлумачылі ў ЕЭК.

Унясенне гэтых змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС нацэлена на павелічэнне гандлёвага абароту паміж краінамі саюза і расійскімі свабоднымі эканамічнымі зонамі. "У рэзідэнта СЭЗ Расійскай Федэрацыі, які зацікаўлены ў пашырэнні пераліку тавараў па больш выгаднай цэнавай катэгорыі, з'явіцца магчымасць імпартаваць тавары саюза, якія, як паказвае практыка, маюць больш нізкі кошт у параўнанні з аналагічнымі замежнымі таварамі, - адзначылі ў прэс-службе. - У экспарцёраў жа краін саюза з'яўляецца магчымасць прымяніць нулявую стаўку і паскорыць пакрыццё выплачанага раней ПДВ пры экспарце тавараў на тэрыторыю СЭЗ Расіі".

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动