"Белнафтахім" чакае прыбыцця танкера з амерыканскай нафтай у Клайпеду да 5 чэрвеня


 

Канцэрн "Белнафтахім" чакае прыбыцця танкера з амерыканскай нафтай у Клайпеду да 5 чэрвеня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Танкер выйшаў з порта Beaumont (Тэхас. - Заўвага БЕЛТА) 16 мая. Прыбыццё ў Клайпеду чакаецца да 5 чэрвеня", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

З клайпедскага порта на "Нафтан" транспарціроўка будзе ісці па чыгунцы, гэта зойме каля паўтары тыдняў.

Як паведамлялася, танкер даставіць для Беларусі 80 тыс. т амерыканскай нафты сорту Bakken. Здзелка заключана пры ўдзеле амерыканскага энергатрэйдара United Energy Trading, а таксама пры садзейнічанні амерыканскай кампаніі Getka і іх польскага партнёра UNIMOT.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей заяўляў, што пастаўка стала магчымай па выніках дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту ў Беларусь 1 лютага 2020 года дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа і сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Пастаўкі амерыканскай нафты з'яўляюцца часткай дзяржаўнай стратэгіі па дыверсіфікацыі крыніц і забеспячэнні ўстойлівай работы нафтаперапрацоўчага комплексу Беларусі ў 2020-м і ў наступныя гады.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动