Пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў СНД пройдзе анлайн 19 мая


 

Пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці пройдзе 19 мая ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску з выкарыстаннем відэаканферэнцсувязі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

На сустрэчы дыпламаты маюць намер падвесці вынікі пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД і намеціць задачы па рэалізацыі прынятых на СМЗС дакументаў.

Плануецца таксама абмеркаваць падрыхтоўку да чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое пройдзе 29 мая ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. У праект парадку дня пасяджэння ўключана 15 пытанняў, якія датычацца ўзаемадзеяння краін СНД у эканамічнай, транспартнай, будаўнічай, энергетычнай сферах, а таксама ў галіне адукацыі, турызму, спорту, культуры, маладзёжнага супрацоўніцтва і забеспячэння бяспекі.

Акрамя таго, будзе разгледжана пытанне ўнясення паправак у рэгламент работы Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў.

Як паведамлялася, пасяджэнне СМЗС СНД адбылося 12 мая. Упершыню сустрэча прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі, удзел у якой прынялі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў усіх краін Садружнасці, за выключэннем Украіны. У парадак дня былі ўключаны 14 пытанняў, якія ахопліваюць шырокі спектр напрамкаў узаемадзеяння ў фармаце Садружнасці. Міністры абмяняліся думкамі па актуальных міжнародных і рэгіянальных тэмах, абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння краін СНД па вырашэнні задач, звязаных з процідзеяннем распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. Асаблівая ўвага была ўдзелена тэматыцы 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў прынялі 13 дакументаў, накіраваных на паглыбленне партнёрскіх сувязей у міжнароднай, ваеннай і гуманітарнай сферах. Па выніках пасяджэння частка адобраных праектаў дакументаў будзе ўнесена на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动