Сусветны банк прапрацоўвае выдзяленне Беларусі фінансавання для барацьбы з COVID-19

Фота: belta.by


Сусветны банк прапрацоўвае выдзяленне Беларусі фінансавання для барацьбы з каранавірусам COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве СБ у Беларусі.

"Сусветны банк зробіць усё магчымае, каб дапамагчы Беларусі адрэагаваць на медыцынскія, сацыяльныя і эканамічныя праблемы, звязаныя з распаўсюджваннем COVID-19. Цяпер урад, ААН і Сусветны банк сумесна працуюць над планаваннем, фінансаваннем, а таксама над закупкай прадметаў медыцынскага прызначэння", - адзначылі ў прадстаўніцтве.

Пры гэтым магчымыя аб'ёмы і тэрміны фінансавання на гэты час яшчэ абмяркоўваюцца, удакладнілі ў СБ.

Раней паведамлялася, што з-за распаўсюджвання каранавіруса падтрымку кліентам у Беларусі акажа і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця. "Улічваючы аб'ём праектаў у дзяржсектары, разгледзім і прапановы, звязаныя з імі", - тлумачылі ў ЕБРР.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动