МЗС Беларусі: з эпідэміяй каранавіруса можна эфектыўна змагацца толькі сумеснымі намаганнямі

Фота: belta.by


З эпідэміяй каранавіруса можна эфектыўна змагацца толькі сумеснымі намаганнямі. Упэўненасць у гэтым выказаў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз, адказваючы на пытанне расійскага агенцтва "РІА-Навіны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Напярэдадні ў беларускім знешнепалітычным ведамстве заявілі, што чакаюць поўнай афіцыйнай інфармацыі расійскага боку наконт рашэння аб закрыцці граніцы для грамадзян Беларусі. Пасля гэтага прэс-служба ўрада Расіі распаўсюдзіла адпаведнае паведамленне, апублікавана распараджэнне ўрада РФ. Расійскія журналісты пацікавіліся ў афіцыйнага прадстаўніка МЗС, ці засталіся пытанні ў беларускага боку.

У сувязі з гэтым Анатоль Глаз адзначыў: "Пытанняў, можа, і менш, але асадак, як гаварыў вядомы герой, застаецца. Сумна, што рашэнні нашых расійскіх сяброў у большай меры заснаваны на нейкіх абстрактных прапорцыях, чым на рэальных даных або інтарэсах людзей, тым больш грамадзян краіны, якая з'яўляецца, як было сказана ўчора ў Крамлі, "нашым бліжэйшым партнёрам і саюзнікам". Думаю, і ў СААЗ шчыра здзівяцца сцвярджэнням расійскага боку аб невыкананні Беларуссю іх рэкамендацый. СААЗ заклікае да з'яднанасці і паслядоўна заяўляе аб неэфектыўнасці абмежаванняў перамяшчэння людзей у час надзвычайных сітуацый у сферы грамадскай аховы здароўя".

Беларусь з пачатку распаўсюджвання эпідэміі працуе з СААЗ кругласутачна. "І няма ні адной рэкамендацыі, якую не выконваў бы беларускі бок. Прынамсі, гэту пазіцыю выказвае сама арганізацыя. Дастаткова прачытаць хаця б сённяшнюю заяву краінавага офіса СААЗ у Беларусі", - прадоўжыў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі.

Ён звярнуў увагу, што на сённяшні дзень устаноўлены два выпадкі завозу на тэрыторыю Беларусі каранавіруса з Масквы. Астатнія таксама завезены звонку. "Беларусы ж пакуль нікому яго не "экспартавалі". Нават не хочацца фантазіраваць на тэму таго, якія ж павінны быць нашы дзеянні, кіруючыся логікай расійскага боку", - заўважыў Анатоль Глаз.

Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС падкрэсліў: "Сітуацыя не простая, і з эпідэміяй можна эфектыўна змагацца толькі сумеснымі намаганнямі. Гэта агульны выклік, падстава з'яднацца, сапраўдная праверка адносін. 75 гадоў таму мы разам абаранялі нашу агульную граніцу ад знешняй напасці. На жаль, сёння расіян і беларусаў штучна размяшчаюць па розныя бакі".

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动