Парламенцкую канферэнцыю аб развіцці СГА плануецца правесці ў Беларусі

Фота: belta.by


Парламенцкую канферэнцыю аб перспектывах трансфармацыі Сусветнай гандлёвай арганізацыі плануецца правесці ў красавіку ў Беларусі. Размова аб гэтым ішла сёння на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час канферэнцыі плануецца абмеркаваць асаблівасці развіцця СГА на сучасным этапе ў кантэксце ўступлення Беларусі ў гэту арганізацыю, перспектывы трансфармацыі СГА. "Хацелася б узняць цэлы пласт эканамічных пытанняў міжнароднага характару, звязаных з доступам на рынкі, гандлёвымі войнамі, бар'ерамі", - адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Андрэй Савіных.

Арганізаваць канферэнцыю дэпутаты плануюць у цесным кантакце з сакратарыятам СГА і разлічваюць, што на яе прыедзе намеснік старшыні арганізацыі.

Акрамя таго, у Палаце прадстаўнікоў у сакавіку плануецца правесці семінар, на якім будуць абмяркоўвацца прыярытэты міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва для развіцця Беларусі ва ўмовах фарміравання шматпалярнага свету. Да дыскусіі плануецца прыцягнуць вучоных, палітолагаў.

Паводле слоў Андрэя Савіных, у Палаце прадстаўнікоў зацікаўлены ў максімальна эфектыўных кантактах з калегамі за мяжой. "Разлічваем на фарміраванне спрыяльнага грамадскага асяроддзя для ўспрымання Беларусі, што будзе садзейнічаць пошуку партнёраў па развіцці", - падкрэсліў ён.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动