Аб удзеле Паўла Пуставога ва ўрачыстасцях з нагоды нацыянальнага свята Іспаніі

  Мадрыд, каралеўскі палац

spain.consul@mfa.gov.by

Пасол Беларусі ў Іспаніі Павел Пуставы прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да галоўнага дзяржаўнага свята краіны, - Дня іспанскай нацыі. Раніцай у Мадрыдзе прайшоў ваенны парад, у межах якога адбылася цырымонія ўшанавання сцяга Іспаніі. На мерапрыемстве прысутнічаў Кароль Іспаніі Філіп VI, вышэйшае кіраўніцтва краіны, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, узброеных сіл Іспаніі, мясцовыя жыхары.У гэты ж дзень Пасол Беларусі прыняў удзел у прыёме ад імя Караля Іспаніі Філіпа VI. Падчас размовы з іспанскім манархам П.Пуставы перадаў віншаванні ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з нагоды нацыянальнага свята Іспаніі. На прыёме ў Каралеўскім палацы ў Мадрыдзе прысутнічалі члены іспанскай каралеўскай сям’і, кіраўніцтва Іспаніі, паслы замежных краін, а таксама прадстаўнікі іспанскай грамадскасці.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动