Ініцыятыва стварэння "пояса лічбавага добрасуседства" можа выклікаць актыўную дыскусію

Фота: belta.by


Ініцыятыва аб фарміраванні "пояса лічбавага добрасуседства", з якой выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам, праведзенай у Мінску, можа выклікаць актыўную пазітыўную дыскусію. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў намеснік генеральнага сакратара - кіраўнік Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН Уладзімір Варанкоў.

Адказваючы на пытанне, якое ўражанне зрабіла выступленне кіраўніка дзяржавы на канферэнцыі, Уладзімір Варанкоў сказаў, што назваў бы выступленне Прэзідэнта "асвяжаючым". Калі пастаянна гаварыць адны і тыя ж словы, то прытупляецца іх успрыманне. А ў гэтым выпадку зусім новыя свежыя ідэі і мова, вельмі блізкая да разумення нармальнага простага чалавека, не задзейнічанага ў палітыцы. 

 
 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动