Фота: belta.by
У Беларусі адкрылі першы ў СНД камп’ютарны клас для людзей з парушэннем зроку, паведамляе БЕЛТА. Праект ажыццявілі кампанія-рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій сумесна з Мінскім дзяржаўным каледжам электронікі. Гэта навучальная ўстанова - першы рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі, у якім арганізавана навучанне інвалідаў па такіх спецыяльнасцях, як праграмаванне, робататэхніка, аўтаматызацыя, мабільныя праграмныя сістэмы.